Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

Ужо традыцыяй для нашай навучальнай установы стала правядзенне краязнаўчага маршрута. Гісторыя гэтага мерапрыемства вядзе ў 2012 год, калі маршрут быў праведзены ўпершыню. 8 кастрычніка ў гэтым годзе таксама навучэнцы 1-ага курса сталі яго ўдзельнікамі. Прысвечаны ён Году малой радзімы. Пачаўшы свой шлях ад Плошчы Зорак, каманды пасля жэраб’ёўкі рушылі па вуліцы Ленінскай, багатай на гісторыю і славутасці. На станцыях іх чакалі памочнікі арганізатараў – навучэнцы старэйшых курсаў, якія выдавалі ўдзельнікам камплект заданняў. Як раней называлася вуліца Ленінская? Якім чынам лёс Крыжа Ефрасінні Полацкай мае дачыненне да г.Магілёва? У якім стылі пабудаваны будынак Магілёўскага драматычнага тэатра? Хто з вядомых кінарэжысёраў з’яўляецца ўраджэнцам нашага горада? На гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі адказаць удзельнікі маршрута.

У выніку пераможцы вызначыліся наступным чынам: 1 месца – група 1Э, 2 месца – група 1А, 3 месца – група 1В, 4 месца – група 1С.

Пахмурнае надвор’е не сапсавала нам настрой, бо падарожжа па вуліцах горада было пазнавальным як для ўраджэнцаў Магілёва, так і для тых, для каго ён на чатыры гады стане другім родным домам.

Выкладчыкі Бычкова А.У. і Шабліцкая Н.В.