Акцыi "Вершы ў кiшэнi" i "Размаўляй з намі па-беларуску"
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, валанцёрамі-навучэнцамі было праведзена некалькі акцый: “Вершы ў кішэні” і “Размаўляй з намі па-беларуску”.
Першая акцыя прайшла 20-21 лютага для звычайных прахожых па вуліцы Касманаўтаў, а таксама для навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа, да якіх звярталіся з пытаннямі на веданне гісторыі і літаратуры Беларусі.
Другая акцыя праходзіла ў фае нашай навучальнай установы раніцай 21 лютага: валанцёры віталіся па-беларуску і працягвалі сваё апытанне, звяртаючыся да ўсіх, хто спяшаўся ў гэты дзень на работу ці на заняткі.
Вось некаторыя з зададзеных пытанняў:
- Ці ведаеце вы, якое свята адзначаецца 21 лютага?
- Якіх беларускіх пісьменнікаў вы ведаеце?
- Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў.
- Па заказе якой асветніцы быў зроблены ювелірам Лазарам Богшам вядомы васьміканцовы крыж?
- "Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!"
Назавіце аўтара гэтых бессмяротных радкоў. - Назавіце аўтара вядомай паэмы “Новая зямля”.
- Назавіце аўтара вядомага раманса “Зорка Венера”.
- На якое свята пачыналі гукаць вясну?
- Якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай краіны?
Трэба сказаць, што не ўсе змаглі правільна адказаць на пастаўленае пытанне, але пры любым адказе валанцёры дарылі лістоўку-паштоўку з вершаванымі радкамі пра беларускую мову славутых мастакоў роднага слова.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Шабліцкая Наталля Васільеўна
"Чысцей не будзе мовы ў свеце!"
Тэматычныя выставы