У Архітэктурна-будаўнічым каледжы ў складзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў фае 3-яга паверха арганізавана выстава-інсталяцыя "З любоўю да палескага краю і "Людзей на балоце".
Выстава прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Івана Мележа, а таксама яго выдатнаму раману "Людзі на балоце".
Разнастайныя лакацыі дэманструюць не толькі каларытную атмасферу некаторых раздзелаў вядомага праграмнага твора, а таксама знаёмяць са старажытным побытам беларусаў мінулых часоў.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.