21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай навучальнай установе 20-21 лютага праходзіць дыстанцыйная віктарына “Нам засталася спадчына”.
Каб далучыцца да нас і праверыць свае веды па беларускай мове, літаратуры і культуры роднай краіны, прапануем перайсці па наступнай ССЫЛЦЫ ці праз QR-код.
