Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у архітэктурна-будаўнічым каледжы аформлена выстава творчых работ навучэнцаў. Ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры і партрэты мастакоў слова, вышыўка і вырабы з гліны – усё гэта і не толькі прадстаўлена на выставе.

Цікавай часткай выставы з’яўляецца фотазона “Беларускія матывы”. Над яе стварэннем працавалі навучэнцы групы 1А: Ларык Алеся, Грышанава Арына, Чарнякова Паліна, Вайгачова Паліна. Дзякуючы іх натхнёнай працы кожны жадаючы мае магчымасць зрабіць фотаздымак разам са сваім сябрам ці сяброўкай у беларускім стылі.

Жадаем усім добрага прагляду і натхнення прымаць удзел у нашых мерапрыемствах па папулярызыці беларускай мовы.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.