Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

З нагоды Сусветнага дня пісьменніка, які адзначаецца 3 сакавіка, у нашай навучальнай установе падведзены вынікі конкурса буклукаў.

Буклук – гэта фотакампазіцыя, цэнтральным элементам якой з’яўляецца кніга. Прасцей, гэта кніжны нацюрморт. Ствараючы буклук, выкарыстоўваюцца розныя выразныя сродкі, атрыбуты і элементы дэкора, якія ярка раскрываюць змест кнігі.

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўлялася размяшчэнне фота беларускай кнігі і водгук на яе на ўласнай старонцы ў Інстаграм з хэштэгам #Буклук2023АБК. У працэсе фотаздымкаў рэкамендавалася выкарыстоўваць адпаведныя зместу кнігі аксэсуары і атрыбутыку, элементы дэкора і іншыя выразныя сродкі.

Умовы конкурса:

  • аб’ектам для фотакампазіцыі павінна быць кніга на беларускай мове (мастацкая, дакументальная, гістарычная ці інш.);
  • у вызначаны тэрмін удзельнікі робяць пастановачнае фота з выкарыстаннем адпаведных па змесце кнігі атрыбутыкі і аксэсуараў;
  • аб абраным творы (зборніку і інш.) пішацца водгук памерам да 10 сказаў, дзе ўдзельнікі выказваюць асабістыя адносіны да абранага твора (зборніка і інш.), уражанні ад прачытанага ці растлумачваюць свой выбар;
  • фота (адно ці некалькі, можна і відэа-) і водгук на кнігу размяшчаецца на ўласнай старонцы ў Інстаграм з хэштэгам #Буклук2023АБК.

Журы конкурса падвяло вынікі.

1 месца – Галіноўскі Андрэй (гр. 1С2) з буклукам кнігі “З новым годам!”,
2 месца – Якушава Валерыя (гр. 1А) з буклукам кнігі “Беларускі ручнік”,
3 месца – Шэкун Вікторыя (гр. 1А) з буклукам кнігі М. Багдановіча “Зорка Венера”.

З буклукамі ўсіх удзельнікаў можна азнаёміцца па хэштэгу #Буклук2023АБК, а таксама на выставе ў фае 2-ого паверха.

Жадаем далейшых поспехаў у знаёмстве з роднай мовай і літаратурай!

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.