Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

22 верасня група навучэнцаў і выкладчыкаў архітэктурна-будаўнічага каледжа здзейсніла паездку ў накірунку Магілёў – Орша. У знаёмстве з горадам Орша дапамог мясцовы экскурсавод, які паведаміў пра гісторыю горада і правёў пазнавальную пешаходную экскурсію. Будынак Іезуіцкага калегіума, Свята-Ільінская царква, маляўнічыя берагі Аршыцы і Дняпра, аршанскае гарадзішча, дом урачоў – гэтыя і іншыя славутасці стваралі яскравае ўяўленне пра гісторыю памятных месцаў, пра знамянальныя падзеі мінулага і сучаснага Аршаншчыны. Наступным пунктам быў Аршанскі музей У.Караткевіча. З нагоды 90-годдзя беларускага пісьменніка супрацоўнікі музея чакалі нас з таямнічым квэстам, у ходзе якога навучэнцы даведаліся пра цікавыя факты жыцця і дзейнасці славутага майстра беларускага слова. Апошнім пунктам па маршруце быў вядомы Аршанскі льнокамбінат. Нездарма Оршу называюць калыскай беларускага льну, бо на гэтым прадпрыемстве лён праходзіць усе стадыі апрацоўкі, “ад ільняной сцяблінкі да льнянога палатна”. Праведзеныя абнаўленне і мадэрнізацыя дазволілі стаць гэтаму камбінату адзіным у Беларусі і самым буйным у краінах СНД і ў Еўропе прадпрыемствам-вытворцам льняных тканін і вырабаў са льну.

Паездка сапраўды была цікавай і пазнавальнай. Вандруйце самі, вандруйце разам з намі, каб адкрываць нашу родную Беларусь разам!

Выкладчыкі Бычкова А.У. і Шабліцкая Н.В.