Контакты

E-mail:
ask-bru-mog@yandex.by

Почтовый адрес:
г. Могилев, ул. Космонавтов, 15

Приёмная:
+375222713449

Бухгалтерия:
+375222713624

Инспектор по кадрам:
+375222722634

Версия для слабовидящих

У Архітэктурна-будаўнічым каледжы навучаюцца прадстаўнікі розных куткоў нашай краіны, таму на занятках гісторыі вялікая ўвага надаецца вывучэнню тэмы “Наш край”. Гэтыя заняткі прысвечаны знаёмству з асаблівасцямі гістарычнага развіцця рэгіёна, у якім пражываюць навучэнцы.

Галоўнай крыніцай пры падрыхтоўцы паведамленняў з’яўляецца гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць”, а таксама матэрыялы мясцовых краязнаўчых музеяў. Кніга “Памяць” – гэта важная гістарычная крыніца, своеасаблівая энцыклапедыя гісторыі краю, ці больш дакладна, навукова-папулярны аповед пра сівую даўніну і сучаснае жыццё, пра людзей, якія тут нарадзіліся, пра найбольш важныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі рэгіёна.

На аснове сабраных матэрыялаў навучэнцамі першага курса былі падрыхтаваны своеасаблівыя папкі-хронікі па гісторыі малой радзімы.   Гэта і стала ідэяй выставы “Па старонках гісторыі роднага краю”.

Кожны народ павінен ведаць гісторыю сваёй зямлі. Гэтыя веды дапамагаюць не толькі знайсці сувязь паміж мінумым і сучасным, але і зрабіць крок у будучыню.

Выкладчык гісторыі Верамеева В.У.

05.02.2019