3 лістапада 2022 года класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу споўнілася б 140 гадоў!
Якуб Колас (сапраўднае імя і прозвішча — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) — беларускі пісьменнік, драматург, паэт і перакладчык, грамадскі дзеяч. Адзін з класікаў і заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праве лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, хаця пяру празаіка належаць і паэтычныя шэдэўры — паэма «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Жыццё і творчасць гэтага чалавека сталі значным фундушам у беларускую культуру. Заслуга Якуба Коласа як нацыянальнага пісьменніка ў тым, што ён адкрыў для развітых літаратур свету беларускую літаратуру, апеў беларускі народ.
У гонар юбілею вялікага народнага пісьменніка бібліятэка падрыхтавала віртуальную выставу «Найпрыгажэйшая кветка Палесся».