2017-й год у нашай краіне праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
19 чэрвеня навучэнцы групы 1А прысутнічалі ў кінатэатры «Чырвоная Зорка» на кінавечарыне «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…», прысвечанай гэтай юбілейнай даце. Мерапрыемства праводзіла Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Ва ўтульным фае кінатэатра праходзіла дэманстрацыя слайд-шоу «Вандраванні на радзіму Я.Купалы і Я.Коласа», падрыхтаванае Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, а таксама была арганізавана тэматычная выстава літаратурных твораў ад Магілёўскай абласной бібліятэкі імя В.І. Леніна.
Праграма вечарыны была вельмі насычанай: гучалі музычныя і вакальныя нумары прадстаўнікоў філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адбылася сустрэча з паэтамі Магілёва, паказ дакументальных фільмаў «Янка Купала. Я адплаціў народу…», «Я – часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек» і многае іншае.
Атмасфера была вельмі цёплая, а ўражанні ад мерапрыемства засталіся незабыўныя.
Выкладчыкі беларускай літаратуры Шабліцкая Н. В. і
выкладчык гісторыі Верамеева В. У.