Контакты

E-mail:
ask-bru-mog@yandex.by

Почтовый адрес:
г. Могилев, ул. Космонавтов, 15

Приёмная:
+375222713449

Бухгалтерия:
+375222713624

Инспектор по кадрам:
+375222722634

Версия для слабовидящих

2 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале каледжа адбылася літаратурная гадзіна “Смехам багата хата Кандрата”.

Мерапрыемства было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка-сатырыка, празаіка, драматурга, крытыка, вучонага і грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы.

Навучэнцы груп 1С1 і 1А пазнаёміліся з важнымі этапамі жыццёвага і творчага лёсу пісьменніка, са знакамітымі вершамі і байкамі выдатнага майстра слова. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі навучэнцы групы 1С1. У іх выкананні прагучалі байкі “Дзед і баба”, “Ганарысты парсюк”, “Саманадзейны конь” і “Дыпламаваны баран”. Цікавасць і нават складанасць выклікалі загадкі з кнігі “Загадкі дзеда Кандрата”.

Усе прысутныя пераканаліся ў актуальнасці твораў Кандрата Крапівы і ў наш час. Ранішняе мерапрыемства стварыла добры зарад бадзёрасці на ўвесь працоўны дзень.

Работнікі бібліятэкі