У нашай краіне рэалізуецца маштабны рэспубліканскі праект "Кожная пятніца - роднае, сваё!"
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, навучэнцы Архітэктурна-будаўнічага каледжа ў складзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта таксама вырашылі да яго далучыцца.
У фае 3-яга паверха аформлена выстава творчых работ навучэнцаў. На ёй можна азнаёміцца з партрэтамі пісьменнікаў і ілюстрацыямі да твораў беларускай літаратуры, з буклукамі, у тым ліку і створанымі пры дапамозе штучнага інтэлекту.
Таксама на выставе прадстаўлены і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія спалучаюць у сабе народныя традыцыі і сучасны дызайн.
#ДзеньРоднагаСвайго
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Наталля Васільеўна