З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў архітэктурана-будаўнічым каледжы аформлена выстава творчых работ навучэнцаў. На ёй прадстаўлены малюнкі, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тое, што адлюстроўвае роднае, адметнае, сваё.
Цікавай часткай выставы з’яўляецца фотазона “Беларускія матывы”. Над яе стварэннем працавалі навучэнцы групы 2А: Ларык Алеся, Грышанава Арына, Чарнякова Паліна, Вайгачова Паліна.
Дзякуючы іх натхнёнай працы кожны жадаючы мае магчымасць зрабіць фотаздымак разам са сваім сябрам ці сяброўкай у беларускім стылі.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Шабліцкая Наталля Васільеўна