Контакты

E-mail:
ask-bru-mog@yandex.by

Почтовый адрес:
г. Могилев, ул. Космонавтов, 15

Приёмная:
+375222713449

Бухгалтерия:
+375222713624

Инспектор по кадрам:
+375222722634

Версия для слабовидящих

У рамках мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы ў архітэктурна-будаўнічым каледжы прайшла інтэлектуальная гульня “Літаратурнае лато”. Як і прадугледжана правіламі гульні, неабходна было закрыць бачонкамі як мага больш клетак на сваіх картках, але справа ўскладнялася тым, што кожны бачонак у дадатак меў пытанне па творчасці беларускіх пісьменнікаў. Хто з’яўляецца адным са стваральнікаў методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры? Хто з беларускіх пісьменнікаў у час Першай сусветнай вайны ўладкаваўся ў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны? А хто стаў распрацоўшчыкам беларускай літаратурнай казкі? На гэтыя і многія іншыя пытанні давалі адказы каманды груп 1М, 1В і 1С2.

Найлепшымі знаўцамі беларускай літаратуры стала каманда групы 1С2.

Жадаем усім далейшых поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.