Аркадзь Куляшоў – выдатны прадстаўнік беларускай паэзіі XX стагоддзя. Ад празрыстых, бясхітрасных, але далёка не прымітыўных ранніх вершаў да сапраўдных паэтычных шэдэўраў – такі шлях яго творчай дзейнасці.
6 лютага 2024 года адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння яркага майстра слова, нашага пісьменніка-земляка. Ён народны паэт Беларусі, аўтар шматлікіх кніг і зборнікаў, перакладчык, сааўтар сцэнарыяў фільмаў, лаўрэат розных дзяржаўных прэмій. А самае галоўнае – папулярны і любімы ўсімі аўтар, ад школьніка да ветэрана.
Творчая работа навучэнца каледжа Рэжыкава Уладзіслава згадае вам этапы творчай біяграфіі Аркадзя Куляшова, а можа дзе і нанава пазнаёміць з самабытным талентам пісьменніка-юбіляра. Спадзяемся, што ў вас узнікне жаданне звярнуцца да некаторых твораў і перачытаць іх.
Выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Шабліцкая Н.В.