Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

Кожны, прамовіўшы Янка Купала, адразу ўспомніць – Якуб Колас. Яны дадзены Беларусі навечна, назаўсёды. Да іх слова прылучаны сэрцы многіх пакаленняў беларусаў, бо мова – душа народа, люстэрка духоўнага жыцця, наш нацыянальны скарб.

Да юбілею выдатных майстроў слова ў фае 2-ога паверха навучальнай установы арганізавана выстава творчых работ навучэнцаў. Актыўнасць удзельнікаў паказала, што яны памятаюць творы народных пісьменнікаў. Кожная эпоха сваіх вялікіх мастакоў слова перачытвае нанова і па-новаму. Пацвярджае гэта разнастайнасць творчых работ: партрэты пісьменніка, малюнкі і вышыўкі да мастацкіх твораў, тэматычныя сценгазеты, фатаграфіі…

Асобнае месца было адведзена “Выставе аднаго твора” – п’есе Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”, якая зроблена першы раз і пачынае серыю выстаў-знаёмстваў з творамі беларускай літаратуры.

Маладое пакаленне павінна ведаць таленавітых людзей Беларусі, хто няcтoмнa i нacтoйлiвa “твapыў” нaцыю.

Выкладчык беларускай мовы
і літаратуры Шабліцкая Н. В.