У рамках Тыдня беларускай мовы каманды груп 1-ага курса прынялі актыўны ўдзел у квэсце “БелаВеды”.
Што такое спарыш і альтанка, як па-беларуску з рускай мовы будзе беседка і кружево, а якім слоўнікам карыстацца, шукаючы значэнне запазычанага слова?.. Толькі правільна адказваючы на пытанні, можна было атрымаць код доступа для выкананя тэставага задання і зарабіць больш балаў для сваёй каманды.
Такім чынам, лепшымі знаўцамі роднай мовы і літаратуры сталі навучэнцы групы 1Т, у іх 1-ае месца, 2-е месца заняла група 1В, а 3-яе – група 1А.
Жадаем далейшых поспехаў у вывучэнні роднага, народнага!
Выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры Шаблiцкая Н. В.