Тыдзень з 19 па 23 верасня 2022 г. аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Тыднем роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».
Стартаваў ён у нашай навучальнай установе выставай творчых работ навучэнцаў “На крылах творчага натхнення”.
Цікавай і пазнавальнай была дыстанцыйная алімпіяда “Ведай сваё: ад А да Я”, а віктарына “Ён і сёння з намі, наш Купала!” дазволіла паспрабаваць свае сілы ў веданні жыццёвага і творчага лёсу славутага беларускага песняра.
Хто аказаўся лепшым знаўцам роднага, народнага, беларускага? Даведаемся пазней, бо мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы працягваюцца.
Запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел!
Выкладчык беларускай мовы i лiтаратуры Шаблiцкая Н. В.