Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

Правядзенне краязнаўчага маршрута стала традыцыйным для нашай навучальнай установы.

У гэтым годзе ён прайшоў у рамках мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы, з нагоды 755-гадовага юбілею Магілёва, а таксама вельмі ўдала супаў з Сусветным днём турызму.

У праграме пешаходнага маршрута ўключаны вядомыя аб’екты горада Магілёва: Ратуша, падземны пераход каля Пушкінскага моста, Свята-Мікольскі манастыр, Падміколле, помнік Георгію Каніскаму.

Удзельнікі згадалі гісторыю заснавання горада, даведаліся, дзе была раней драўляная сінагога, успомнілі беларускіх пісьменнікаў-землякоў, адзначылі ўклад Георгія Каніскага ў развіццё магілёўскіх зямель.

Падвядзенне вынікаў маршрута адбудзецца пасля складання ўдзельнікамі творчай справаздачы. Жадаем усім поспехаў у вывучэнні мінулага і сучаснага роднай краіны!

Выкладчыкі цыклавой камісіі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Бычкова А.У. і Шабліцкая Н.В.