Родныя гукі...
З гукаў — родныя словы...
Са словаў — песні,
Казкі, паэмы, драмы,
Жыццё, Радзіма, Народ.

Ніл Гілевіч

 

У чытальнай зале бібліятэкі каледжа экспануецца кніжная выстава, прысвечаная 85-гадоваму юбілею Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931-2016), беларускага паэта і грамадскага дзеяча. Пісаць вершы ён пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Асноўны змест паэзіі — любоў да роднага краю, асэнсаванне гістарычнага вопыту беларускага народа. Ніл Гілевіч аўтар шматлікіх кніг паэзіі: «Песня ў дарогу» (1957), «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959), «Неспакой» (1961), «Бальшак» (1965), «Перазовы» (1967), «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976) і інш.

Выстава дзейнічае да 25 кастрычніка.

В библиотеке есть электронные издания.
Ознакомиться со списком изданий и текстами документов можно в читальном зале библиотеки колледжа.

Powered by mod LCA