Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы у архітэктурна-будаўнічым каледжы прайшла агульнакаледжная акцыя “Літара да літары” – слоўнікавы дыктант з мілагучных беларускіх слоў. Удзел у гэтай акцыі прынялі не толькі навучэнцы, але і ўсе жадаючыя.

Каб удзельнікі не хваляваліся наконт сваіх ведаў па беларускай мове, дыктанты не падпісваліся, дастаткова было запомніць свой асабісты нумар, атрыманы пры рэгістрацыі, якая праводзілася напярэдадні ў фае каледжа. Па гэтым нумары можна будзе даведацца адзнаку на стэндзе аб’яў у настаўніцкай ці прыйсці на арганізаваны разбор памылак.

Добры настрой быў падмацаваны салодкімі падарункамі і кветкамі.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Шабліцкая Н.В.