Контакты

E-mail:ask-bru-mog@yandex.by

Приёмная: 71-34-49

Бухгалтерия: 71-36-24

Инспектор по кадрам: 72-26-34

Версия для слабовидящих

21 лістапада 2018 года навучэнцы архітэктурна-будаўнічага каледжа группы 3А наведалі Выставачную залу Музея гісторыі Магілёва, дзе зараз дзейнічае выстава «Невядомы Магілёў - 1918. На разломе». На выставе прадстаўлены арыгінальныя фотаздымкі, зробленыя невядомымі нямецкімі фотамастакамі ў 1918 годзе з асабістай калекцыі Алега Лісоўскага, а таксама арыгінальныя дакументы ўрадавых устаноў Магілёва 1918 года з фондаў Дзяржаўнага архіва па Магілёўскай вобласці.

Навучэнцы пазнаёміліся з электроннымі копіямі дакументаў Магілёўскага Беларускага камітэта, прачыталі ўспаміны жыхаркі горада М. Бялеўскай пра падзеі 1918 года ў Магілёве, адчулі атмасферу мінулага часу.

Выкладчык гісторыі Верамеева В.У.

22 ноября 2018