У рамках тыдня цыклавой камісіі гуманітарных дысцыплін, з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа была арганізавана выстава творчых работ навучэнцаў 1-ага і 2-ога курсаў. Актыўнасць навучэнцаў паказала, што яны памятаюць творы народнага пісьменніка. Кожная эпоха сваіх вялікіх мастакоў слова перачытвае нанова і па-новаму. Пацвярджае гэта разнастайнасць творчых работ: партрэты пісьменніка, ілюстрацыі і вышыўкі да мастацкіх твораў, тэматычныя сценгазеты, красворд, віктарына, фатаграфіі… Але большую цікавасць усіх прысутных прыцягнула работа “А струна гучыць-гучыць!..”, выкананая ў тэхніцы мадэліравання з паперы, – гэта скрыпка, сяброўка, хлеб і апора Сымона, галоўнага героя вядомай паэмы “Сымон-музыка”.

Творчая спадчына Якуба Коласа прываблівае і цікавіць розныя пакаленні чытачоў. І кожны ўдзельнік і наведвальнік выставы знайшоў у творчасці класіка нешта блізкае для сябе.

Выкладчык беларускай мовы і
літаратуры Шабліцкая Н. В.